Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьмітра Дашкевіча перавялі ў штрафны ізалятар


Лідэра міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Зьмітра Дашкевіча перавялі ў штрафны ізалятар. Пра гэта паведаміла агенцтву БелаПАН намесьніца старшыні арганізацыі Наста Палажанка.

Паводле яе, 17 лютага ў Глыбоцкай калёніі Дашкевіч сустрэўся з адвакатам.

«Па словах адваката, сустрэча праходзіла ў нэрвовай атмасфэры. Па-першае, адвакат меў зносіны з Дашкевічам праз шкло. Па-другое, супрацоўнікі калёніі Дашкевічу забаранялі казаць пра сваё здароўе і пра тое, што зь ім адбылося, пагражаючы наогул спыніць сустрэчу. Аднак Дашкевіч пасьпеў паведаміць, што супрацоўнікі калёніі спрабавалі пасадзіць яго ў камэру да зьняволенага зь нізкім сацыяльным статусам, так званага „апушчанага“. Паводле турэмных правілаў, гэта аўтаматычна перавяло б самога Дашкевіча ў такі самы статус. Зьміцер адмовіўся ўвайсьці ў камэру, за што яго зьмясьцілі ў штрафны ізалятар», — сказала Палажанка.

Яна адзначыла, што Дашкевіч ня змог паведаміць, на які тэрмін яго зьмясьцілі ў ШЫЗА і зь якога часу ён там знаходзіцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG