Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Нарвэгіі заклікаюць: Ніякіх перамоваў з Лукашэнкам


Нарвэскія парлямэнтары выступілі з крытыкай ураду за пагадненьні зь Менскам.

Падставай стала нядаўняя публікацыя ў выданьні Aftenposten супраць пагадненьняў паміж Эўрапейскай асацыяцыяй вольнага гандлю (EFTA) і Мытным саюзам Расеі, Беларусі і Казахстану.

Перамовы пра іх ад імя арганізацыі, у якую, акрамя Нарвэгіі, уваходзяць тры іншыя эўрапейскія краіны — не чальцы ЭЗ — Швайцарыя, Ісьляндыя ды Ліхтэнштайн, — вядзе Осла. На старонках Aftenposten выступілі вядомыя праваабаронцы і грамадзкія дзеячы, якія заклікалі кіраўніцтва краіны ня весьці аніякіх перамоваў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, бо «ў Беларусі вынікі выбараў фальсыфікуюцца, за палітычныя перакананьні і выступы кідаюць у турмы і катуюць».

Як паведамляюць нарвэскія СМІ , у чацьвер пытаньне было абмеркаванае на паседжаньні парлямэнцкай камісіі па замежнапалітычных справах і абароне з удзелам міністра замежных спраў Нарвэгіі Ёнас Гар Сторэ. Паводле аглядальнікаў, абмеркаваньне стала пачаткам дыскусіяў адносна далейшага супрацоўніцтва зь Беларусьсю.

«Нам патрабуецца абноўленая, мацнейшая стратэгія ў дачыненьні да Беларусі», заявіла старшыня камісіі Інэ Мары Эрыксэн Сорэйд. Беларусь яна назвала «апошняй дыктатурай Эўропы» і дадала, што жыцьцёвыя ўмовы беларускага насельніцтва ў апошні год толькі пагаршаліся. Яна скрытыкавала пазыцыю кіраўніка МЗС што да пагадненьняў EFTA зь Менскам.

У сваю чаргу, кіраўнік МЗС Ёнас Гар Сторэ выступіў у абарону вольнага гандлю зь Беларусьсю, бо гэтая краіна — сябра Мытнага саюзу, вельмі важнага партнэра для EFTA. Кіраўнік МЗС таксама перакананы, што пагадненьні зь Менскам могуць стаць каналам, празь які Нарвэгія зможа паведамляць беларускім уладам свае крытычныя заўвагі.

Як адзначыў дэпутат і зьнешнепалітычны каардынатар Партыі прагрэсу Мортэн Хоглунд, «палітыкі павінны падбаць пра тое, каб дамоўленасьці аб вольным гандлі зь Беларусьсю не служылі аніякім дадатковым мэтам».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG