Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф падаў у адстаўку


Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла пра намер правесьці кансультацыі зь лідэрамі ўсіх палітычных партый з мэтай ўзгадненьня кандыдатуры новага прэзыдэнта краіны.

Пра гэта яна паведаміла ў невялікім дзьвюххвілінным выступе пасьля таго, як раней сёньня прэзыдэнт Нямеччыны Крысьціян Вульф абвясьціў аб адстаўцы з займанай пасады. У панядзелак пракуроры накіравалі ў парлямэнт краіны запыт аб зьняцьці з Вульфа імунітэту ад крымінальнага перасьледу - у сувязі з абвінавачваньнямі ў карупцыі на ягоны адрас, у прыватнасьці, у незаконным атрыманьні банкаўскага крэдыту ў яго бытнасьць прэм'ер-міністрам зямлі Ніжняя Саксонія.

Нямецкі друк называе цяперашні крызіс беспрэцэдэнтным у гісторыі краіны пасьля Другой сусьветнай вайны. А для Мэркель, на думку экспэртаў, адстаўка яе палітычнага саюзьніка Вульфа стане яшчэ адным «галаўным болем» ў сытуацыі, калі краіна спрабуе справіцца зь фінансавымі праблемамі ў эўразоне.
XS
SM
MD
LG