Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стратэгію выбарчай кампаніі, якую прапануе Аб’яднаная грамадзянская партыя, 17 лютага абмеркавалі яе партнэры па «кааліцыі шасьці».

«Сёньня мы разглядалі выключна практычныя, можна нават сказаць, тэхналягічныя пытаньні, — сказаў „Свабодзе“ ўдзельнік нарады, намесьнік старшыні АГП Леў Марголін. — Мы ўсе прызналі, што сапраўдных выбараў няма і не прадбачыцца. Амаль усе за тое, каб гэтыя выбары ігнараваць.

Але вось якім чынам гэта рабіць, каб атрымаць найбольшы плён — тут ёсьць некаторыя разыходжаньні. Таму абмяркоўвалі неабходнасьць таго, ці трэба, каб усе нашы кандыдаты былі выключна партыйцамі, на якім этапе ім зьняцца з гонкі, якія ўмовы выставіць уладам, які павінен быць агульны мэсыдж і г.д.»

Сутнасьць стратэгіі АГП у тым, каб не прывязваць сваю дзейнасьць да восеньскіх выбараў, а скарыстаць гэтую кампанію выключна для інфармацыйнай працы — давесьці праўду пра становішча ў краіне празь дзяржаўныя тэлебачаньне, радыё і друк, што дазваляе выбарчае заканадаўства. Дзеля гэтага АГП прапануе, каб абсалютна ўсе вылучэнцы былі сябрамі зарэгістраваных палітычных партыяў і падпарадкоўваліся партыйнай дысцыпліне.

На думку лідэраў АГП, такі плян больш эфэктыўны, чым звычайны байкот.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў маюць адбыцца ў верасьні 2011 году.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG