Ініцыятары кампаніі ставяць задачу прыцягнуць грамадзян да ўдзелу ў выбарчых камісіях і працы ў якасьці назіральнікаў.
Усе суб’екты кампаніі «Народны кантроль — за сумленныя выбары!» — зарэгістраваныя агульнанацыянальныя арганізацыі, якія могуць самастойна вылучаць прэтэндэнтаў на ўдзел у камісіях і назіральнікаў па ўсёй Беларусі ва ўсіх акругах.
Сваімі сіламі Беларуская партыя «Зялёныя», партыя БНФ і рух «За свабоду» разьлічваюць трапіць у выбарчыя камісіі, у тым ліку і ў Цэнтравыбаркам, і ў назіральнікі на 25–30% акругаў. Гаворка вядзецца пераважна пра тыя акругі, дзе будуць балятавацца кандыдаты, якіх удзельнікі кампаніі падтрымаюць паводле блізкасьці поглядаў і якія возьмуць на сябе абавязаньні зьняцца за некалькі дзён да галасаваньня, калі ў краіне на той момант застануцца палітзьняволеныя.