Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародная група кампаній «Ітэра» аналізуе сытуацыю з скасаваньнем Рэспублікай Беларусь дамовы аб будаўніцтве дзелавога цэнтру «Менск-Сіці».

«Кампанія цяпер аналізуе сытуацыю і не дае камэнтароў», — заявіў БелаПАН прэсавы сакратар «Ітэры Груп» Аляксандар Гаруноў.

Рашэньне скасаваць дамову з «Ітэрай» было прынятае Аляксандрам Лукашэнкам 16 лютага пасьля таго, як ён заслухаў даклад старшыні Менскага гарвыканкаму Мікалая Ладуцькі пра выкананьне даручэньняў па будаўніцтве «Менск-Сіці».

Як сьцьвярджае Ладуцька, «сёньня ёсьць шэраг зваротаў іншых інвэстыцыйных кампаній з розных краін, ім будзе прапанавана ўвайсьці ў рэалізацыю гэтага праекту на тых жа ўмовах, якія былі першапачаткова агавораныя для дзейнага на дадзены момант інвэстара».

У той жа дзень на сайце Менгарвыканкаму зьявілася інфармацыя пра пошук новага інвэстара для будоўлі «Менск-Сіці».

Падрабязнасьці — пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG