Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Засуджанага да 4,5 гадоў зьняволеньня праваабаронца Алеся Бяляцкага пераводзяць у Бабруйскую калёнію.

Засуджаны да 4,5 гадоў зьняволеньня праваабаронца Алесь Бяляцкі накіраваны з Жодзінскага СІЗА ў Бабруйскую калёнію.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміла жонка праваабаронцы Натальля Пінчук.

«Мне пазваніў адвакат і паведаміў, што Алеся ўжо накіравалі ў калёнію № 2 ў Бабруйск. Там ён ужо, ці яшчэ яго этапуюць, мне невядома», — сказала Натальля.

Рашэньне пра перавод у калёнію было прынятае пасьля уступленьня ў сілу выраку — 24 студзеня Менскі гарадзкі суд пакінуў рашэньне Першамайскага раённага суда ў сіле.

Кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі 24 лістапада мінулага года асуджаны на 4,5 года зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці паводле абвінавачваньня ва ўтойваньні даходаў у асабліва вялікіх памерах.

Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і тлумачыў у судзе, што атрыманыя на замежныя рахункі грошы траціў на праваабарончую дзейнасьць і дапамогу рэпрэсаваным у Беларусі паводле палітычных прычын.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі назвалі гэты прысуд палітычна матываваным і прызналі Бяляцкага вязьнем сумленьня. Ягонага вызваленьня аб беларускіх уладаў патрабуюць ЗША і Эўразьвяз.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG