Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усе сайты Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі 17 лютага былі заблякаваныя, паведамляе прэсавая служба БХД.

У прыватнасьці ня дзейнічаюць партыйны сайт, сайт кампаніі "Пакаяньне", асабістыя сайты Паўла Севярынца і Віталя Рымашэўскага.

"Я лічу гэта падрыхтоўкай спэцслужбаў да перадвыбарчай кампаніі. Магчыма, хутка мы сутыкнемся з блякіроўкай усіх сайтаў, якія агітуюць за байкот выбараў", - адзначыў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG