Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым.

Пот мае сваю ролю ў чалавечай прывабнасьці. Ён утрымлівае фэрамоны, якія павышаюць сэксуальную ўзбуджальнасьць. Фэрамоны прытым уплываюць як на мужчын, так і жанчын аднолькава.

"Гэтым тлумачыцца тое, што многім закаханым надзвычай прыемна адчуваць пах бялізны таго іншага, кажа доктарка Габрыэле Фрабёзэ (Gabriele Froböse), якая вывучае ўплыў фэрамонаў на чалавечую сэксуальнасьць. — Таму многія дзяўчаты на час пазычаюць крыху прапацелую майку свайго хлопца і наадварот. "Мыючыся занадта часта, людзі пазбаўляюцца вельмі каштоўнай інфармацыі — паху ўласнага цела і ўзбуджальных фэрамонаў.

Праблема поту пачынаецца тады, калі ён застаецца на целе даўжэйшы час. У запацелых месцах пачынаюць множыцца бактэрыі, раскладаньне поту суправаджае смурод. «Пот прыймальны да пэўнай меры, папярэджвае доктарка Фрабёзэ, суаўтарка кнігі «Lust and love: is it more than chemistry?» («Пажадлівасьць і каханьне: больш чым хімія?»)

Урэшце, шырока пашыраны і погляд, што самым сэксуальна прывабным зьяўляецца чыстае цела. Галоўнае, каб яго індывідуальны пах не перабіваў ні пот, ні дэзадарант.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG