Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Міжнародны дзень роднай мовы» ў Віцебску адзначаць па-ўкраінску


Belarus -- International Mother Language Day celebrating in Mahilioŭ (Mahilyou), 21feb2011

Belarus -- International Mother Language Day celebrating in Mahilioŭ (Mahilyou), 21feb2011

21 лютага ў бібліятэцы імя Горкага «супольна з прадстаўнікамі ўкраінскай дыяспары з аб’яднаньня «Родислав» правядуць інтэрнацыянальнае сьвята «Кніга бязь межаў», прысьвечанае 10-м угодкам кутка ўкраінскай літаратуры.

І толькі «некалькі пазьней» — дату газэта «Віцьбічы», не анансуе — у той самай бібліятэцы заплянавана літаратурная вечарына з удзелам віцебскіх літаратараў, названая па-расейску: «Белорусская книга. История. Современность. Будущее».

Тым часам браслаўскія бібліятэкары абвясьцілі, што ў Міжнародны дзень роднай мовы зладзяць беларускамоўны «флэш-моб».

Доўжыцца «флэш-моб» будзе ўвесь працоўны дзень, а ня пару хвілін, як бывае падчас такіх акцыяў. І сутнасьць мерапрыемства палягае ў тым, што 21 лютага супрацоўнікі Браслаўскай цэнтральнай бібліятэкі зьбіраюцца размаўляць з чытачамі выключна па-беларуску, прапануючы ім рабіць тое самае. Каб наведнікі рыхтаваліся загадзя, іх папярэдзілі пра «флэш-моб» праз раённую газэту «Браслаўская звязда».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG