Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замест парку — дамы для спэцназу


У менскім мікрараёне Ўручча пачалі высякаць дрэвы пад дамы для супрацоўнікаў менскага палка спэцназу.

У генпляне горада гэтых дамоў няма.

Супраць будоўлі выступаюць мясцовыя жыхары, якія ня хочуць далейшага ўшчыльненьня свайго мікрараёну і жадаюць, каб захаваўся сквэр, які аддзяляе іх дамы ад ажыўленай трасы.

15-га лютага ў сярэдняй школе № 177 адміністрацыя Першамайскага раёну пераконвала жыхароў пагадзіцца з праектам. Але людзі не згадзіліся.

А 16-га лютага будаўнікі пачалі бульдозэрамі выраўноўваць тэрыторыю і пілаваць дрэвы. Як паведаміла «Свабодзе» адна з актывістак, якія выступаюць супраць будаўніцтва, будаўнікі сьпілавалі каля 40 дрэў, прыгналі на пляцоўку трактары і бульдозэры.

Жыхары Ўручча зьбіраюцца пратэставаць далей і пісаць скаргі ў пракуратуру.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG