Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёлетняя прэмія прысуджаная аглядальніку «Свабоды» Валеру Карбалевічу, які «зьяўляецца адным з самых аўтарытэтных незалежных камэнтатараў Беларусі».

Акрамя яго ляўрэатамі прэміі сталі маскоўская журналістка Вольга Раманава і журналістка Хадыджа Ісмаілава з Баку, якія займаюцца праваабарончай тэматыкай. Сярод пераможцаў сёлетняга конкурсу два незалежныя выданьні — каўкаскі часопіс «Дош» і кіеўскі штотыднёвік «Украінскі тыдзень».

Цырымонія ўручэньня прэміі ляўрэатам 2012 адбудзецца 24 траўня ў Гамбургу.

Прэмія для лепшых выданьняў і журналістаў з Усходняй Эўропы імя юрыста, палітыка і выдаўца Герда Буцэрыюса была заснаваная ў 1999 годзе фондам пры газэце «Die Zeit», а таксама нарвэскай арганізацыяй «Fritt Ord» (Свабода слова).

Сярод ранейшых беларускіх ляўрэатаў прэміі — журналісты Мікола Маркевіч, Сьвятлана Калінкіна, газэты «Брестский курьер», «Витебский курьер», «Белорусская деловая газета», «Народная воля», «Наша Ніва», «Белорусский рынок», «Свободные новости», «Салідарнасць», баранавіцкі тыднёвік «Intex-press», агенцтва «БелаПАН» і іншыя.
СЁЛЕТНІЯ ЭКСПЭРТЫЗЫ ВАЛЕРА КАРБАЛЕВІЧА

Якія пэрспэктывы пераходу Беларусі на расейскі рубель?

Байкот ці абмежаваны ўдзел?

Якія пэрспэктывы абяцаных Аляксандрам Лукашэнкам палітычных рэформаў?

Карупцыя ў сілавых структурах

У які бок мяняюцца грамадзкія настроі?

СЁЛЕТНІЯ БЛОГІ ВАЛЕРА КАРБАЛЕВІЧА

Навошта ён робіць такія заявы?

Яшчэ раз пра візавыя санкцыі

Супярэчлівы мэсыдж

Лукашэнка і рэформы

Перамога ці параза?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG