Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інтэрнэт-рэвалюцыянэры пачалі новую кампанію


Уладзімер Кумец

Уладзімер Кумец

«Патрабуем адказаў!», — так называецца новая ініцыятыва грамадзянскай кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку».

У яе рамках плянуецца аб’яднаць усіх грамадзка-палітычных актывістаў, моладзевых і палітычных лідэраў, якія калі-небудзь былі завербаваныя КДБ з мэтай разам змагацца за свае канстытуцыйныя правы і заклікаць вінаватых да адказнасьці.

17 лютага каардынатар ініцыятывы Уладзімер Кумец накіраваў скаргу ў пракуратуру горада Мінска, дзе ён патрабуе ад пракуратуры правесьці праверку па факце незаконнай вярбоўкі 23 верасьня 2011 года і прызнаць гэта пагадненьне недобраахвотным і нікчэмным.

«Ужо зараз я зьвязаўся з Сяргеем Паўлюкевічам, Максімам Чарняўскім, якія раскрылі сваю вярбоўку ў кастрычніку, і яны пагадзіліся далучыцца да нашай ініцыятывы і заклікаць КДБ да адказнасьці. У сваю чаргу я хачу падзякаваць Праваабарончаму цэнтру „Вясна“ за аказаньне юрыдычнай падтрымкі ў падрыхтоўцы скаргаў».
XS
SM
MD
LG