Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рагачове актывісты АГП, незарэгістраванай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», БНФ, кампаніі «Гавары праўду», «Эўрапейскай Беларусі» стварылі аб’яднаную кааліцыю «Грамадзянскі выбар».

Рагачоўскія актывісты заявілі, што ў краіне няма сапраўдных выбараў і ня хочуць быць удзельнікамі чарговага выбарчага фарсу.

Апазыцыянэры зазначылі, што хочуць распачаць кампанію актыўнага байкоту: тлумачыць людзям, чаму нельга ісьці на выбары, калі ў камісіях ня будзе дэмакратычных прадстаўнікоў, што парлямэнт выконвае ў Беларусі дэкаратыўную функцыю.

«Мы прааналізавалі сытуацыю ў краіне й рэгіёне й вырашылі не вылучаць свайго кандыдата на маючыя адбыцца парлямэнцкія выбары, калі ўлада не выканае шэраг умоў: ня выпусьціць палітвязьняў, ня ўключыць у выбарчыя камісіі дэмакратычных прадстаўнікоў. Гэтыя выбары мусіць стаць рэфэрэндумам аб недаверы ўладам. Хопіць лічыць людзей ідыётамі. Сотні рагачоўцаў выправіліся ўжо на заробкі ў Расею, а нам усё распавядаюць, у якім раі мы жывем», — зазначыў прадстаўнік БХД Дзяніс Дашкевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG