Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэктары яшчэ ня сталі на шлях выпраўленьня»


Наста Шулейка
Наста Шулейка

Госьця «Свабоды» — моладзевая актывістка Наста Шулейка, якую адлічылі з Інстытуту журналістыкі БДУ. Наста брала ўдзел у акцыях салідарнасьці з палітвязьнямі і сядзела за гэта ў ізалятары на Акрэсьціна. Наста Шулейка вучылася на 2-м курсе Інстытуту журналістыкі на дзённым аддзяленьні, за навучаньне плаціла. 16 лютага ў дэканаце пацьвердзілі, што Насту Шулейку адлічылі. Паводле афіцыйнай вэрсіі — за непасьпяховасьць: у дзяўчыны ня здадзеныя залікі і іспыты.

Соўсь: Наста, што на вашую думку, стала прычынай выключэньня?

Шулейка: Я не магу сказаць дакладна, бо не хачу хлусіць. У мяне былі і пропускі, але ня вельмі шмат, былі і некаторыя запазычанасьці па іспытах. Але на нашым факультэце навучаецца вялікая колькасьць людзей, у якіх дагэтуль нічога ня здадзена, дагэтуль няма допускаў да сэсіі. Таму мне здаецца, што тут ёсьць і мая віна, бо з маёй грамадзкай дзейнасьцю мне трэба было б быць ідэальным студэнтам, але лічу, што таксама паўплывала і мая грамадзкая дзейнасьць. Праблемы ў мяне пачаліся толькі пасьля затрыманьняў.

Соўсь: Наста, давайце пагаворым пра атмасфэру ў Інстытуце журналістыкі. Наколькі прысутнічае ў навучаньні ідэалягічны складнік?

Шулейка: Ідэалягічны складнік праходзіць ў асноўным не адкрыта, а ў асабістых размовах з ідэалягічнымі супрацоўнікамі нашага факультэту. Ідзе размова: «Навошта табе гэта? Ты ж ведаеш што будуць нейкія праблемы». Усім прапаноўваюць «стаць на шлях выпраўленьня», адпраўляюць у БРСМ. Маўляў, там таксама цікава, там можна сябе самарэалізоўваць. Ёсьць асобныя выкладчыкі, якія мне казалі, што лепей бы ты сядзела дома і вучылася, чым хадзіла банэры вешала.

Соўсь: Хто з практыкуючых журналістаў выкладае журналістыку на факультэце?

Шулейка: У нас выкладаў Якубовіч, галоўны рэдактар «Советской Белоруссии», некаторыя сэмінары праводзіў вядучы праграмы на АНТ «Як ёсьць, так ёсьць», таксама на старэйшых курсах выкладалі вядучыя праграмы «Контуры» на АНТ. У асноўным гэта выкладчыкі, якія выклдадаюць ня ўвесь час, а некалькі сэмінараў.

Соўсь: Як вы лічыце, ці варта выключаць са сьпісу неўязных у Эўропу рэктараў беларускіх ВНУ, дзе працягваюцца выключэньні студэнтаў з апазыцыйнымі настроямі? З другога боку ці варта пашыраць сьпіс супрацоўнікаў ВНУ, якія спрыяюць выключэньню?

Шулейка: Дакладна не магу сказаць. Думаю, што выключаць пакуль няма каго. Як кажуць наконт нашых палітвязьняў, і рэктары таксама яшчэ ня сталі на шлях выпраўленьня. Што тычыцца пашырэньня, дык мне здаецца, што большасьць з тых, хто спрыяе выключэньню студэнтаў, ужо цяпер у сьпісах. Каб некага туды дадаваць, трэба разглядаць кожны асобны выпадак. Бо калі невінаватага чалавека ўключаць у гэты зьпіс, дык гэта таксама няправільна. А наконт тых, хто ў сьпісе цяпер, мне здаецца, што яны ўжо даказалі адлічэньнямі, што яны там нездарма.

Слухаць гутарку цалкам:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:08:50 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG