Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Актывіст БХД дамогся прызнаць парушэньне ўмоваў кантракту


Алег Аксёнаў

Алег Аксёнаў

Cябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Алег Аксёнаў дамогся ад Магілёўскага домабудаўнічага камбінату звальненьня з выплатай трохмесячнай дапамогі ў сувязі з парушэньнем наймальнікам працоўнага кодэксу.

Працадаўца зьбіраўся звольніць актывіста па сканчэньні працоўнага кантракту.

17 студзеня адміністрацыя прадпрыемства афіцыйна паведаміла пра гэта работніку. З такой фармулёўкай Аксёнаў не пагадзіўся й зьвярнуўся ва ўпраўленьне Дэпартамэнту дзяржаўнай інспэкцыі працы:

«Там прызналі, што парушэньні былі — то бок, несвоечасова выплачвалася заработная плата. Пазаўчора я атрымаў адтуль афіцыйны адказ. І ўчора было пададзена заява аб звальненьні з прыкладзеным адказам з упраўленьня. Сёньня заява была цалкам задаволена. Гэта азначае, што наймальнік павінен выплаціць мне трохмесячную дапамогу ў памеры сярэдняга памеру заработнай платы. Фармулёўка звальненьня гучаць так: «Скасаваньне кантракту па ініцыятыве працоўнага ў сувязі з парушэньнямі ўмоваў кантракту наймальнікам», — зазначае Алег Аксёнаў.

Актывіст настойвае на тым, што адміністрацыя пазбавілася ад яго, бо ён бараніў правы працоўных прадпрыемства, узначальваў забастовачны камітэт на камбінаце:

«З маім звальненьнем праваабарончая дзейнасьць на прадпрыемстве не сканчаецца. Засталіся людзі, якія будуць яе працягваць, і я буду дапамагаць ім.
Мы выставілі перад адміністрацыяй у свой час дзесяць пунктаў патрабаваньняў. Выканана было толькі два. Асноўнае, што ня выканана — не ліквідаваныя небясьпечныя зоны ў цэхах прадпрыемства», — кажа Алег Аксёнаў.

На камбінаце Алег Аксёнаў працаваў грузчыкам. Кантракт зь ім быў заключаны 17 лютага 2010 году.
XS
SM
MD
LG