Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзе найлепш студэнтам?


Міжнародная кампанія Quacquarelli Symonds, якая займаецца пытаньнямі адукацыі, вызначыла рэйтынг гарадоў, у якіх існуюць найлепшыя ўмовы навукі і жыцьця для студэнтаў.

Паводле гэтай кампаніі, першую дзясятку найбольш прыхільных студэнтам гарадоў сьвету складаюць: Парыж, Лёндан, Бостан, Мэльбурн, Вена, Сыднэй, Цурых, Бэрлін, Дублін і Манрэаль.

У першай пяцьдзясятцы гэтага рэйтынгу знайшоўся толькі адзін горад з былога сацыялістычнага лягеру ― Масква, якая патрапіла на 37-е месца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG