Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...

...з выразнымі праясьненьнямі, без ападкаў. Тэмпэратура ўдзень: ад −9 да — 7.\

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У нашым вечаровым эфіры ў перадачы «Госьці Свабоды» выступяць: маладая мастачка Ганна Сілівончык, выстава якой нядаўна адкрылася ў Менску; бард Віктар Шалкевіч; грамадзкая актывістка Ірына Віданава. Да таго сьвежая «Экспэртыза Свабоды» ды паўторы перадач «Бацькі і дзеці» ды «Падарожжа».
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:

У Магілёве ў рамках «Месяца швэдзкай літаратуры» са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова сустрэнецца швэдзкі пісьменьнік Ульф Старк.

17 лютага ― Дзень спантаннага праяўленьня дабрыні.

* * *

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl. org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1370 — бітва пад Рудавай, 18 км на поўнач ад Кёнігсбергу, паміж войскамі Тэўтонскага ордэну і Вялікага Княства Літоўскага. Войска ВКЛ, адна частка якога была пад камандаваньнем Альгерда і Ягайлы, а другая — Кейстута і Вітаўта, панесла цяжкую паразу ў сутыкненьні з крыжакамі, якімі кіравалі вялікі магістар Вінрых фон Кніпродэ і вялікі маршал Хенінг фон Шындэкопф.

У гэты дзень нарадзіліся:

1806 — Канстанцін Тышкевіч, гісторык, краязнавец, адзін з заснавальнікаў беларускай навуковай археалёгіі.

1837 — Канстанцін Ельскі, падарожнік, заоляг, географ, геоляг.

1910 — Хведар Ільяшэвіч, беларускі паэт, журналіст, гісторык.

1928 — Уладзімер Дамашэвіч, беларускі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1943 — у Росіцы (цяпер Верхнядзвінскі раён) фашысты спалілі каля 30 чалавек. Сярод іншых загінулі Антон Ляшчэвіч і Юры Кашыра, святары-марыяне, якія засталіся зь вернікамі і самі пайшлі на сьмерць. Пазьней блаславёныя.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Капіталізм забірае ў чалавека ўсё, пакідае толькі Бога — і чалавек застаецца чалавекам. Сацыялізм дае, дапусьцім, чалавеку ўсё, забірае ў яго толькі Бога — і чалавек перастае быць чалавекам. Бог — гэта сумленьне. А без сумленьня мы нічога ня зробім, як бы мы ні стараліся».

Уладзімер Дамашэвіч
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ СВАБОДЫ:

«Пункціры» Алеся Разанава на сцэне філярмоніі

Уладзімер Някляеў вылучаны на Нобэлеўскую прэмію

Наста Палажанка на волі
XS
SM
MD
LG