Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся саміт прэзыдэнтаў Пакістану, Ірану і Аўганістану


Удзельнікі саміту за сталом перамоваў

Удзельнікі саміту за сталом перамоваў

У Ісламабадзе сёньня пачаўся двухдзённы саміт прэзыдэнтаў Пакістану, Ірану і Аўганістану, падчас якога будуць абмяркоўвацца пытаньні барацьбы з тэрарызмам. У ходзе перамоваў могуць быць разгледжаныя сумесныя захады па барацьбе з кантрабандай наркотыкаў і гандлем людзьмі.

Сустрэча праходзіць на фоне росту напружанасьці ў адносінах паміж Іранам і краінамі Захаду. На гэтым тыдні Ізраіль абвінаваціў Іран у нападах на ізраільскіх дыпляматаў у Грузіі, Індыі і Тайляндзе. Учора прэзыдэнт Ірана Махмуд Ахмадзінежад абвясьціў аб новых дасягненьнях у галіне ядзернай праграмы і заявіў, што заходнім краінам не ўдалося з дапамогай санкцый прымусіць Іран адмовіцца ад ядзерных распрацовак. У сераду таксама стала вядома, што Тэгеран абверг паведамленьні некаторых іранскіх СМІ аб спыненьні паставак нафты ў шэсьць краінаў Эўразьвязу.

Іранскі тэлеканал Al Alam TV паведаміў, што ў лісьце, адрасаваным на імя кіраўніцы ведамства ЭЗ па міжнароднай палітыцы Кэтрын Эштан, Тэгеран выказаў гатоўнасьць да адкрытых канструктыўных перамоваў па сваёй ядзернай праграме.
XS
SM
MD
LG