Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Серабро хочуць «апытаць» пра здымак бел-чырвона-белага сьцяга


Рэдактару сайту «Народныя Навіны Віцебску» патэлефанаваў начальнік аддзяленьня транспартнай міліцыі і запрасіў «на апытаньне» адносна бел-чырвона-белага сьцяга, які быў зьявіўся 8 лютага на асьвятляльнай вежы недалёка ад чыгуначнага вакзалу.

Паводле зьмешчанай на сайце «ННВ» інфармацыі, бел-чырвона-белы сьцяг вывесілі браты Алег і Тарас Сурганы, актывісты «Маладой Беларусі».

Сяргей Серабро

Сяргей Серабро

«Я патлумачыў, што закон аб СМІ дазваляе журналісту не раскрываць крыніцы канфідэнцыйнай інфармацыі, таму да суду я магу нічога не расказваць пра тое, што мне вядома. Тады начальнік міліцыі сказаў, што яны мусяць занатаваць гэтыя мае тлумачэньні. Сёньня, крыху пазьней, я пайду на размову ў транспартную міліцыю», — сказаў спадар Серабро.

8 лютага, калі ён фатаграфаваў вывешаны сьцяг, яго затрымалі работнікі транспартнай міліцыі. Супрацоўнікі МУС патрабавалі, каб Серабро выдаліў фатаздымкі, але журналіст сказаў, што для гэтага няма ніякіх падставаў.

Яго адпусьцілі, перапісаўшы асабістыя дадзеныя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG