Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Старыя знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць апошнія заявы кіраўніцтва беларускага КДБ пра выкрыцьцё шматлікіх замежных агентаў.

Саўка:
Усё ў нас есьць, ня нада нічыво нам
Ад капіталісьцічэскіх сісьцем.
Зачэм жа прысылаюць к нам шпіёнаў?
Вынюхіваюць всё ані зачэм?

Ты пажылой ілі яшчо зялёны,
Будзь бдзіцелен, внімацельней сматры!
Нядаўна абязврэдзілі шпіёнаў.
Не аднаго, а цэлых дваццаць тры.

Грышка:
І што шпіёны гэтыя рабілі?
Атручвалі ў калодзежах ваду?
Ці лаяліся брудна, ці грубілі?
Ці лёзунгам вучылі какаду?

Саўка:
Іронія твая саўсем ня к месту,
Не забывай пра завісьць і пра месьць.
Срэдзь стран амерыканска-еўрапейскіх
Усе хацяць стабільнасьць нашу зьесьць.

Грышка:
Павер мне, Саўка, каб яны хацелі
Дэстабілізаваць у нас усё,
Мы б тут з табою зараз не сядзелі
І не вялі размовы пра жыцьцё.

Саўка:
Ты што, шпіёнаў, Грыша, зашчышчаеш?
Ты очэнь падазрыцельны таварышч.
І ўсё у нас ня нравіцца табе…
Пайду-ка пазваню я ў КГБ.


САЎКА ДЫ ГРЫШКА. МІКРАСАЙТ

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG