Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малады фронт вывесіў сьцягі ў падтрымку Каваленкі


Раніцай 16 лютага на знак салідарнасьці зь Сяргеем Каваленкам маладафронтаўцы вывесілі ў будынку чыгуначнага вакзалу ў Менску бел-чырвона-белы сьцяг.

Таксама 16 лютага Сяргей Каваленка даслаў намесьніцы старшыні «Маладога фронту» Насьце Палажанцы ліст, у якім патлумачыў, чаму зноў перайшоў на поўную галадоўку:

«Сёньня 08.02.2012 я зноў увайшоў у поўную галадоўку і буду ў ёй заставацца і да суду, і пасьля, бо зразумеў, што такая галадоўка, калі я еў раз на дзень у абед — гэта не галадоўка, хоць дагэтуль 30 дзён поўных я ня еў наагул. Пасьля пайшлі запалохваньні, што з-за галадоўкі мяне адправяць у псыхушку — і я пагадзіўся есьці раз на дзень. Але ў мяне з-за такога 20- дзённага галадаваньня, калі ў абед еў толькі, галава балела і па начох спаць ня мог! Гэта і не галадоўка была, і ня выхад з 30-дзённай папярэдняй маёй галадоўкі, а абы-што — шкода для здароўя і радасьць мянтам, бо ніякага плёну гэта не дало. Цяпер жа — толькі поўная галадоўка, буду галадаваць да апошняга, бо іншага выйсьця ня бачу. Я без сваіх дзяцей і жонкі больш і дня жыць не магу, тым больш што ведаю, што яны таксама безь мяне ня могуць — пішуць мне лісты і плачуць».



Сяргея Каваленку вінавацяць паводле артыкула 415 «Ухіленьне ад адбыцьця пакараньня». Справу ініцыявалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспэкцыі, якія цьвердзяць, што Сяргей парушаў рэжым «хатняй хіміі» — умоўнага пакараньня, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны на гарадзкой навагодняй ёлцы 7 студзеня 2010 году. Апазыцыянэру пагражае да трох гадоў турэмнага зьняволеньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG