Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor’s перагледзіць рэйтынг Беларусі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s да канца сакавіка 2012 году правядзе рэвізію сувэрэннага рэйтынгу Беларусі, паведаміў Інтэрфаксу аналітык S&P Сяргей Вараненка.

«У бліжэйшыя тыдні экспэрты Standard & Poor’s правядуць рэвізію сувэрэннага рэйтынгу Беларусі. Да канца сакавіка будзе што-небудзь сьвежае», — заявіў Вараненка.

Экспэрт ня стаў камэнтаваць пэрспэктывы пагаршэньня або паляпшэньня рэйтынгу, але адзначыў, што «нэгатыўны прагноз — гэта 30% зьніжэньня рэйтынгу».

У кастрычніку 2011-га Standard & Poor’s панізіў доўгатэрміновыя рэйтынгі Беларусі ў замежнай і нацыянальнай валюце да «B−» з «B». Прагноз рэйтынгаў — «нэгатыўны».

Як патлумачылі ў Standard & Poor’s, паніжэньне рэйтынгаў Беларусі абумоўлена тым, што залежнасьць рэспублікі ад зьнешняга фінансаваньня захоўваецца. Агенцтва сумняваецца ў здольнасьці Беларусі забясьпечыць неабходнае фінансаваньне, бо з прычыны дэвальвацыі летась істотна вырасла даўгавая нагрузка ўраду па абавязаньнях у замежнай валюце.

Экспэрты кажуць, што даўгавая нагрузка вырасла амаль у 2 разы.

Крэдытны рэйтынг — паказьнік крэдытаздольнасьці прыватнай асобы, прадпрыемства, рэгіёну ці краіны. Крэдытныя рэйтынгі разьлічваюцца на аснове ранейшай і бягучай фінансавай гісторыі, а таксама на падставе памераў уласнасьці і ўзятых на сябе фінансавых абавязаньняў (даўгоў). Асноўнае прызначэньне падобных адзнак — даць патэнцыйным крэдыторам і ўкладчыкам уяўленьне пра верагоднасьць своечасовага выкананьня фінансавых абавязаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG