Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачынайце дзень з кавалка шакаляду


Энэргія здароўя: 29 парадаў у лютым

Амэрыканскія экспэрты прааналізавалі найбольш шматабяцальныя дасьледаваньні 2011 году ў галіне здароўя, мэдыцыны і ладу жыцьця. Кожны лютаўскі дзень мы друкуем адну кароткую параду, якая дапаможа вам скінуць лішнюю вагу, змагацца са стомай, палепшыць сацыяльныя кантакты — жыць лепш і заставацца здаровым.

Кавалак цёмнага шакаляду заключае ў сабе дастатковую колькасьць тэабраміну (рэчыва з падобнымі ўласьцівасьцямі, як кафэін), якая дазволіць вашаму арганізму канчаткова прачнуцца ад сну, але недастатковую, каб выклікаць непрыемнае адчуваньне «пахмельля» пасьля.

Яшчэ ў шакалядзе — маса розных антыаксыдантаў, якія паніжаюць рызыку інфаркту ды ўздымаюць настрой.

І шакаляд мае цудоўны смак.

Доктар Джэйкаб Тэйтэлбаўм, экспэрт у змаганьні супраць хранічнай стомленасьці, раіць усім паласавацца зранку кавалкам шакаляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG