Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Frankfurter Allgemeine: Ані патрона Менску


У выніку эмбарга, якое Эўразьвяз наклаў на пастаўкі зброі дыктатарскім рэжымам, у тым ліку і рэжыму Лукашэнкі, беларускія спартоўцы не атрымаюць аніводнага патрона ад нямецкіх вытворцаў. Гэтую навіну камэнтуюць нямецкія выданьні Frankfurter Allgemeine і Die Welt.

Паводле Frankfurter Allgemeine, усходненямецкі вытворца з гораду Шонэбэк на Эльбе быў вымушаны адмовіцца ад пастаўкі ў Беларусь 75 тысяч патронаў.

Нямецкі трэнэр жаночай зборнай па біятлёне Клаўс Зыбэрт не выключае, што гэтае рашэньне можа адбіцца на выніках беларускіх спартоўцаў, у тым ліку ўлюбёнкі заўзятараў Дар’і Домрачавай.

Летась яна заваявала два мэдалі на чэмпіянаце сьвету ў Ханты-Мансійску, а цяпер займае другую пазыцыю ў агульным заліку ў Кубку сьвету пасьля немкі Магдалены Нойнэр.

Нямецкага трэнэра сытуацыя вельмі хвалюе. Па-першае, неўзабаве ў баварскім Рупольдынгу стартуе першынства сьвету па гэтым відзе спорту. Па-другое, самі трэніроўкі вельмі цяжка праводзіць з халастымі патронамі замест баявых, піша Die Welt.

Клаўс Зыбэрт усё ж спадзяецца, што беларуская каманда ўрэшце атрымае неабходны рыштунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG