Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя БАТЭ саступае патрабаваньням рабочых


Працаўнікі Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня дамагліся ад адміністрацыі, каб іхны заробак у лютым падвысілі на 20%.

Аднак, паводле слоў кіраўніка прафсаюузу РЭП Генадзя Фядыніча, ня ўсе працоўныя заводу задаволены гэтымі абяцаньнямі. «Напрыклад, адна з работніцаў патрабавала большага павышэння зарплаты. Ёй прапанавалі напісаць заяву на звальненне па ўласным жаданні Пісаць такую паперу яна адмовілася», — заявіў Фядыніч БелаПАНу.

13 лютага «Свабода» паведамляла, што рабочыя БАТЭ часова спынілі працу на знак пратэсту супраць нізкіх заробкаў. Пратэставалі першая й другая вытворчыя пляцоўкі, дзе працуюць пераважна жанчыны — зборшчыкі аўтатрактарных электрагенэратараў і стартэраў.

Каб улагодзіць канфлікт, на сустрэчу з рабочымі былі накіраваныя намесьнікі генэральнага дырэктара БАТЭ Аляксандар Марчанка і Андрэй Скрыпко. Яны запісвалі патрабаваньні рабочых і паабяцалі паведаміць пра вынікі разгляду цягам тыдня.
XS
SM
MD
LG