Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вашы дзеці: «Вучы дзяцей таньчыць, а рабіць іх гора навуча»


Слухайце сёньня а 18:32.
Слухайце сёньня а 18:32.

У новым выпуску праграмы «Вашы дзеці» сям’я Церашковых — мама Алена, тата Андрэй і дзеткі Мсьціслаў, Анэля і Кандрат. Тэма перадачы — якая і навошта патрэбная дзецям дадатковая адукацыя.

«Як расказвае мая маці, то яе бацька казаў так: «Вучы дзяцей таньчыць, а рабіць іх гора навуча. Таму і мы стараемся навучыць таму, што ў жыцьці яны потым не пасьпеюць узяць», — кажа Алена Церашкова.

Старэйшы Мсьціслаў, якому 8 гадоў, займаецца ў яхтклюбе, вучыцца ў музычнай школе на флейце і фартэпіяна. Разам са сваёй пяцігадовай сястрычкай Анэляй, яны ходзяць у тэатральна-вакальную студыю. Анэля, апроч таго, яшчэ займаецца ходзіць на занятку ушу.

Анэля Церашкова, 5 гадоў: «Я хаджу на „ушу“, на баявую гімнастыку. Мы там вучымся бітве, каб калі хтосьці хацеў пабіць, то даць яму рэшты — і ўсё, і ён адлез. У нас у садочку ўсе хлопцы б’юць дзяўчынак, але я ім як трэсну пад вуху, дык яны да мяне і ня лезуць, бо я баявая»

Новы выпуск праграмы «Вашы дзеці» — у эфіры 16 лютага. Пазьней — на сайце «Свабоды».

Папярэднія выпускі праграмы «Вашы дзеці»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG