Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Насту Шулейку адлічылі з Інстытуту журналістыкі БДУ

абноўлена

Інстытут журналістыкі БДУ
Інстытут журналістыкі БДУ

Насту неаднаразова затрымлівалі за ўдзел у акцыях пратэсту. Гэта і паслужыла нагодай, каб адлічыць.

Пасьля першага затрыманьня за акцыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага 25 лістапада 2011 году кіраўніцтва інстытуту вынесла Шулейцы вымову.

Падчас акцыі 19 сьнежня, прысьвечанай гадавіне Плошчы, дзяўчыну затрымалі ля Чырвонага касцёлу, а назаўтра пакаралі штрафам.

Насту Шулейку таксама затрымлівалі й 31 сьнежня каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Тады яе аштрафавалі на 700 тысяч рублёў, а Новы год яна сустрэла за кратамі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Міхася Мускага адлічылі з БНТУ


16 лютага Міхась Мускі падаў скаргу на імя міністра адукацыі Сяргея Маскевіча.

Мускага адлічылі з 3-га курсу мэханіка-тэхналягічнага факультэту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.

Міхасю пагражалі адлічэньнем супрацоўнікі КДБ, калі наведвалі і дапытвалі маладафронтаўца ў ізалятары на Акрэсьціна.

Мускі адбываў адміністрацыйны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці 19 сьнежня 2011 г.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG