Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле экспэртаў ЭЗ, у краінах Эўропы жыве каля мільёну беларусаў


З-за адтоку кадраў за мяжу ў Беларусі ня ўзьнікне вялікіх праблем з беспрацоўем, мяркуе былы міністар працы, сацыёляг Аляксандар Сасноў.

«Ня думаю, што ў хуткім часе ў нас узьнікне праблема з беспрацоўем, нават калі пачнуць развальвацца МАЗы і БелАЗы. Народ проста будзе зьяжджаць з краіны», —заявіў ён 15 лютага ў Менску на пасяджэньні круглага стала, прысьвечанага стварэньню ў Беларусі эфэктыўных працоўных месцаў.

Паводле экспэрта, адзін з «эўрапейскіх прадстаўнікоў» падзяліўся цікавай інфармацыяй, згодна зь якой у межах Эўразьвязу, паводле ацэнак экспэртаў ЭЗ, працуюць і жывуць каля 1 млн. 300 тыс. беларусаў. "На мой погляд, лічба крыху завышаная. Але, тым ня менш, пэрспэктыва росту адтоку кадраў ёсьць",— падкрэсьліў Сасноў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG