Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Сырыі прызначаны рэфэрэндум аб лібэралізацыі


Сырыя: жыхары прымесьця гораду Хомс хаваюцца ад урадавага артабстрэлу
Сырыя: жыхары прымесьця гораду Хомс хаваюцца ад урадавага артабстрэлу

Прэзыдэнт Сірыі Башар Асад прызначыў на 26 лютага рэфэрэндум па новай канстытуцыі краіны, – паведаміла сёньня сырыйскае дзяржаўнае тэлебачаньне.

Прыняцьце новай канстытуцыі, якая пашырае правы парлямэнту і робіць больш свабоднымі выбары ў Сырыі, было адным з галоўных абяцаньняў Асада, дадзеных ім пад ціскам апазыцыі і міжнароднай супольнасьці.

Апанэнты рэжыму лічаць вынесеныя на рэфэрэндум пытаньні павярхоўнымі і недастатковымі.

Забурэньні ў Сырыі не спыняюцца ўжо амаль год. Загінулі тысячы людзей. У апошнія дні зноў абвастрылася сытуацыя ў раёне гарадоў Хомс і Хама – асноўных эпіцэнтраў супраціву супраць рэжыму Асада.

Сёньня паступілі паведамленьні аб новых сутыкненьнях у Хаме і выбуху буйнога нафтаправоду пад Хомсам. Акрамя таго, баі ідуць у адным з прымесьцяў Дамаску. Урадавыя войскі ўжываюць бронетэхніку і мінамёты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG