Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 16 лютага


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


Надвор’е

У Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е, тэмпэратура ў паўночных раёнах — да 15 градусаў марозу. У Менску — да 8 градусаў.

Не прапусьціце:

У Дзяржаўным літаратурным музэі Янкі Купалы — літаратурная вечарына, прысьвечаная 75-годзьдзю паэта і празаіка Міхася Стральцова. Пачатак а 16-ай.

У Доме прэсы — прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная папулярызацыі беларускай мовы. Пачатак а 11-ай.

***

У новым выпуску праграмы «Вашы дзеці» сям’я Церашковых — мама Алена, тата Андрэй і дзеці Мсьціслаў, Анэля і Кандрат. Тэма перадачы — якая і навошта патрэбная дзецям дадатковая адукацыя.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.


***

Таксама ў гэты дзень:

1918 — была абвешчаная незалежная Літоўская Рэспубліка; гэты дзень адзначаецца ў Літве як дзяржаўнае сьвята — Дзень аднаўленьня незалежнасьці

1999 — у Беларусі пачаўся першы пасьля абвяшчэньня незалежнасьці перапіс насельніцтва

У гэты дзень нарадзіліся:

1895 — Францішак Кушаль, беларускі вайсковец

1902 — Рыгор Мурашка, беларускі паэт

1925 — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца

1939 — Чэслаў Немэн, польскі музыка і сьпявак

У гэты дзень памерлі:

1665 — Стэфан Чарнецкі, вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай

1905 — Павал Баброўскі, беларускі гісторык і этнограф

1952 — Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысёр

1987 — Залман Гарэлік, беларускі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі

Цытата на памяць:

Дзе сёньня мяжа паміж свабодай і няволяй? Дзе крытэр, каб адрозьніць вольнага чалавека ад нявольніка? Гэтая мяжа — не турма. Сёньня ў турме можна быць больш вольным, чымся «на волі». Мяжа паміж свабодай і няволяй у першую чаргу ў нас самых.
Аўген Калубовіч

Год таму ў загалоўках на сайце Свабоды:

З Плошчы — у турму, з турмы — у КДБ

КДБ робіць ператрус у віцебскім «Эўрапейскім клюбе»

Ірына Дубянецкая: «Міхал Дубянецкі — гэта чалавек незалежнасьці»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG