Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджанай грамадскай актывістцы адмянілі прысуд


Таісія Осіпава
Таісія Осіпава

У Расеі суд у Смаленску 15 лютага адмяніў прысуд актывістцы руху «Іншая Расея» Таісіі Осіпавай. Паведамляецца, што справа Осіпавай накіравана на новы разгляд.

Таісію Осіпаву арыштавалі ў лістападзе 2010 году, калі падчас ператрусу, які праводзілі супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з экстрэмізмам, у яе хаце былі знойдзеныя скруткі зь невядомым рэчывам і пазначаныя грашовыя купюры.

Цьверджаньні Осіпавай аб тым, што скруткі ёй падкінулі, сьледзтва і суд не пераканалі. 29 сьнежня мінулага году Задняпроўскі раённы суд Смаленску пакараў Таісію Осіпаву 10 гадамі пазбаўленьня волі з адбываньнем тэрміну ў калёніі агульнага рэжыму за незаконны збыт наркотыкаў у асабліва буйным памеры.

Прыхільнікі Осіпавай перакананыя, што справа супраць яе была сфабрыкаваная з мэтай ціску на яе мужа — аднаго зь лідэраў «Іншай Расеі» Сяргея Фомчанкава.

Справа Осіпавай атрымала шырокі грамадзкі рэзананс. На працягу ўсяго працэсу актывісты «Іншай Расеі» ладзілі ў Смаленску акцыі на яе падтрымку. Пасьля прысуду рухі «Салідарнасьць» і «Іншая Расея» правялі акцыю ў Маскве, якую разагнала паліцыя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG