Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ноч на 15 лютага невядомыя размалявалі сьцены штаб-кватэры партыі БНФ, што месьціцца на вуліцы Чарнышэўскага, 3.

Адказны сакратар Управы партыі БНФ Алесь Каліта 14 лютага ўвечары апошнім сыходзіў зь сядзібы і пазрываў зь дзьвярэй улёткі з нацыстоўскімі і беларусафобскімі лёзунгамі.

Па яго словах, сьцены тады яшчэ былі чыстымі і, відавочна, былі размаляваныя пасьля яго сыходу з офіса. У прыватнасьці, на паверхню былі нанесеныя адбіткі сымболікі незарэгістраванай арганізацыі «Аўтаномныя нацыянал-бальшавікі».

Невядомыя асобы шмат разоў размалёўвалі вядомую ўсяму дэмакратычнаму асяродку штаб-кватэру партыі БНФ на вуліцы Варвашэні, 8 у Менску, што пазьней перайменавалі ў праспэкт Машэрава. Але ніводзін зварот партыйцаў у праваахоўныя органы плёну ня даў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG