Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ір пасьмяротна стаў генэралісімусам


Кім Чэн Ір (у цэнтры)
Кім Чэн Ір (у цэнтры)

Былы лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ір, які памёр летась у сьнежні, пасьмяротна ўганараванны званьнем «генэралісімус рэспублікі».

Пра гэта было абвешчана ў Пхеньяне сёньня - за дзень да 70-годзьдзя Кім Чэн Іра. Такім чынам, нябожчык лідэр «зраўняўся» у званьні са сваім бацькам, заснавальнікам КНДР Кім Ір Сэнам.

Акрамя таго, у сталіцы краіны адкрыта 6-мэтровая скульптурная кампазыцыя, якая паказвае абодвух лідэраў на конях. У гонар юбілею Кім Чэн Іра выпушчаны адмысловыя манэты і паштовыя маркі.

Новым лідэрам КНДР пасьля сьмерці Кім Чэн Іра стаў ягоны малодшы сын Кім Чжон Ын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG