Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхаіл Гарбачоў: перамены на «Эхе» санкцыянаваны Крамлём


Міхаіл Гарбачоў даў гадзіннае інтэрвію Радыё Свабода, у якім ацаніў палітычную сытуацыю ў Расеі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, пэрспэктывы Уладзіміра Пуціна і яго апанэнтаў, якія выходзяць на акцыі пратэсту.

На пытаньне аб сытуацыі вакол радыёстанцыі «Эхо Москвы» Міхаіл Гарбачоў адказаў:

— Скажу эмацыйна. Мне сорамна, што гэта адбываецца ў нас... Я проста зьдзіўлены. Так паступаць зь незалежнай дэмакратычнай радыёстанцыяй, якую любяць і шануюць, якую слухаюць людзі, а потым і чытаюць матэрыялы ў інтэрнэце... І такая бесцырымоннасьць! Гэта проста аплявуха грамадзкай думцы.

— Як вы лічыце, рашэньне санкцыянавана Крамлём?

— Ніякіх сумневаў. Дастаткова паслухаць, як люта, доўга, занудна і зь якой натугай абараняецца прэсавы сакратар Пуціна Пяскоў, кажучы, што Крэмль тут ні пры чым.

— Вам не здаецца, што зьмены ў Раде дырэктараў «Эхо» — гэта толькі першы крок?

— А вось гэта залежыць ад тых працэсаў, якія будуць адбывацца ў грамадзтве.

— І ад рэакцыі грамадзтва?

— Так, і ад рэакцыі грамадзтва. Але ўлады павінны разумець, што ў гэтай сытуацыі яны губляюць больш, чым журналісты. Пытаньне, ці разумеюць... Яны там любяць такія мэтады. Сьвет абураецца, а яны дэманструюць: вось мы якія рашучыя, ня тое, што там некаторыя... — Каб вас чорт забраў.

— Вы не баіцеся, што справа дойдзе і да «Новой газеты»?

— Усё можа быць. Загадзя кажу: буду абараняць яе. Тут могуць быць розныя варыянты адказаў. І ня вусных, а дзеяньнямі, — сказаў Гарбачоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG