Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь застанецца без сталага прадстаўніка МВФ


Сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна

Сталая прадстаўніца МВФ у Беларусі Натальля Калядзіна

Сталая прадстаўніца Міжнароднага валютнага фонду ў Беларусі Натальля Калядзіна пакіне сваю пасаду ў красавіку.

«Калядзіна, якая ад красавіка 2009 году зьяўляецца сталай прадстаўніцай МВФ у Беларусі, вернецца ў штаб-кватэру МВФ пасьля заканчэньня трохгадовага тэрміну», — гаворыцца ў прэсавым рэлізе МВФ.

МВФ не плянуе прызначаць новага сталага прадстаўніка, гаворыцца ў паведамленьні.

«Калі беларускім бокам будзе плянавацца новая праграма, фонд разгледзіць магчымасьць прызначэньня новага сталага прадстаўніка ў
Беларусі», — цытуе Інтэрфакс паведамленьне.

Фактычна гаворка ідзе пра паніжэньне ўзроўню прадстаўніцтва МВФ у Беларусі, кажа былы старшыня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч.

«Гэта сьведчыць пра тое, што ў краіны па-ранейшаму дрэнны імідж (...) Мы не праводзім рэформаў. Заходняму сьвету, МВФ надакучыла мець з намі шчыльныя стасункі», — заявіў Багданкевіч у інтэрвію БелаПАН.

Чарговая аглядная місія Міжнароднага валютнага фонду будзе знаходзіцца ў Менску з 22 лютага па 6 сакавіка.

Місія правядзе традыцыйны штогадовы агляд сытуацыі ў эканоміцы Беларусі, як ва ўсіх краінах-сябрах арганізацыі. Акрамя таго, місія правядзе другі постпраграмны маніторынг у Беларусі, вывучыць, як выконваюцца ўмовы папярэдняга крэдыту МВФ.

Узначаліць місію Крыс Джарвіс.

Са студзеня 2009 году па красавік 2010 году беларускія ўлады рэалізавалі праграму МВФ stand-by, якая была падтрымана крэдытам на $3,6 мільярда.

31 траўня 2011 году ўрад і Нацбанк Беларусі зьвярнуліся ў МВФ з просьбай аб выдзяленьні новага фінансаваньня на суму да $7 млрд.

Кіраўніца Нацбанку Беларусі Надзея Ермакова ў канцы студзеня заявіла, што Беларусь хоча атрымаць новы крэдыт МВФ для рэфінансаваньня ранейшых пазыкаў, вяртаньне якіх пачынаецца ў 2012 годзе і дасягне піку ў 2013–2014 гадах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG