Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан дазволіў НАТА перапраўляць грузы ў Аўганістан


Іслямабад пацьвердзіў паведамленьні пра тое, што дазволіў на некаторы час аднавіць пастаўкі грузаў замежным вайскоўцам ў Аўганістане праз тэрыторыю Пакістану.

Адпаведную заяву зрабіў пакістанскі міністар абароны Ахмед Мухтар, не ўдакладніўшы, аднак, калі было прынятае рашэньне. Па словах міністра, НАТА можа пастаўляць цяпер у Аўганістан толькі тыя грузы, якія падпадаюць пад катэгорыю "скорапсавальных тавараў".

Рашэньне зачыніць мяжу для грузавікоў з палівам і іншымі грузамі для патрэбаў міжнароднай кааліцыі ў Аўганістане пакістанскія ўлады прынялі ў адказ на гібель 24 сваіх салдат, якія сталі ахвярамі памылковых удараў амэрыканскай авіяцыі ў лістападзе мінулага года.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG