Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін зь лідэраў «Маладога фронту» Іван Шыла, затрыманы спэцназаўцамі міліцыі напярэдадні ўручэньня «маладафронтаўскай» прэміі «Люблю Беларусь», знаходзіцца ў Цэнтра ўтрыманьня правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсьціна. Як паведамілі бацькам апазыцыянэра, тут Іван застанецца на бліжэйшыя тры тыдні.

Наста Палажанка заявіла «Свабодзе», што Шыла павінен адседзець 22 сутак за леташнюю акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча каля калёніі ў Горках, а таксама за ўдзел у летніх акцыях пратэсту пратэсту ў Салігорску.

У турме на Акрэсьціна ўдакладнілі: з улікам, што раней суды ўжо абвінавацілі Івана Шылу ва ўдзеле ў несанкцыянаваных акцыях, ніякіх перасудаў ня будзе і наступныя 22 дні ён правядзе за кратамі.
XS
SM
MD
LG