Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сястра Саньнікава выступіць на Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ


Сястра былога кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава, Ірына Багданава, выступіць на зімовым паседжаньні Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, якое адбудзецца ў Вене 23-24 лютага.

На пачаткупаседжаньня камітэт у правах чалавека ПА АБСЭ заслухае шэраг гасьцей з розных краінаў сьвету на тэму катаваньняў у турмах. Акрамя Ірыны Багданавай, перад камітэтам маюць выступіць Яўгенія Кар, дачка зьняволенай былой прэм’ер-міністаркі Ўкраіны Юліі Цімашэнкі, Манфрэд Новак, былы спэцыяльны дакладчык ААН па катаваньнях, які выступіць наконт амэрыканскай вайсковай турмы на высьпе Гуантанама, а таксама Біл Браўдэр, зь юрыдычнай фірмы Hermitage Capital Management, які раскажа пра справу свайго супрацоўніка Сяргея Магніцкага, які загінуў у расейскай турме.

Андрэй Саньнікаў быў арыштаваны 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.

13 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага суду Менску Натальля Чацьвярткова прысудзіла Саньнікава да 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў Наваполацкай калёніі № 10, у Бабруйскай калёнію № 2, потым быў этапаваны ў папраўчую калёнію № 3 у Віцебскім раёне. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Саньнікава вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG