Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ня ўсе любяць Дзень сьвятога Валянціна


Дзень сьвятога Валянціна ў Багдадзе

Дзень сьвятога Валянціна ў Багдадзе

Адзначэньне дня сьвятога Валянціна, якое два дзесяцігодзьдзі таму адбывалася выключна на Захадзе, пашырылася амаль на ўвесь сьвет. Але, як шмат якія іншыя глябалізацыйныя звычкі і рытуалы, і гэтае сьвята закаханых мае сваіх апанэнтаў у некаторых традыцыйных грамадзтвах.

Ва Ўзьбекістане гэтае сьвята афіцыйна лічыцца чужым для ўзьбецкай культуры. Узамен улады прапануюць закаханым адзначыць «Дзень Загірыдзіна», у гонар знакамітага паэта, пісьменьніка і палкаводца Загірыдзіна Мухамада Бабура, які нарадзіўся 14 лютага 1483 у Фэрганскім улусе, а пасьля сваёй сьмерці ў 1530 быў пахаваны ў Кабуле. Бабур лічыцца ва Ўзьбекістане сымбалічным адпаведнікам сьвятога Валянціна з хрысьціянскай традыцыі, а таму сёньняшні дзень нараджэньня знакамітага ўзьбецкага паэта будзе адзначацца чытаньнямі ягоных любоўных вершаў.

У Іране адзначэньне Дня сьвятога Валянціна лічыцца антыісламскім актам, і ўлады забараняюць пад пагрозай адміністрацыйнага пакараньня продаж паштовак і іншых атрыбутаў з нагоды гэтага дня.

Апанэнты Дня сьвятога Валянціна ёсьць і на Захадзе. Рух «антывалянціністаў» на Захадзе зьвяртае ўвагу на празьмерны мэркантылізм, зьвязаны з гэтым днём. З гэтай нагоды друкуюцца нават адмысловыя «антывалянцінаўскія» паштоўкі.

А ў Румыніі і Малдове як мясцовы аналяг Дня сьвятога Валянціна за апошнія два дзесяцігодзьдзі было адроджанае традыцыйнае паганскае сьвята Драгабета, якое адзначаецца 24 сакавіка як першы дзень вясны, калі прачынаецца прырода і спароўваюцца птушкі, а чалавек павінен удзельнічаць ва ўсеагульнай радасьці
XS
SM
MD
LG