Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пазьняк: Прашэньне аб памілаваньні не гарантуе вызваленьня


Старшыня КХП-БНФ Зянон Пазьняк у лісьце да Сойму партыі выказаў меркаваньне, што тым палітвязьням, якіх вымусілі падпісаць прашэньне аб памілаваньні, могуць ставіць новыя ўмовы.

«Гэта звычайная зьява на судовых працэсах..., калі абвінавачаны адмаўляецца ад паказаньняў, дадзеных у часе сьледзтва на той падставе, што вымушаны быў агаварыць самога сябе ў выніку катаваньняў. Сытуацыя з лукашысцкімі закладнікамі ў турме такая самая. Разумныя людзі даўно на гэта зьвярнулі ўвагу і раяць ім не гуляць ў напарстак з катам, напісаць яму, што ён хоча — ліст аб памілаваньні. Усе ж ведаюць якім спосабам выбівалі ліст. Маральная цана такога ліста ніякая.

Тут цалкам рацыянальны падыход. Так можна рабіць без істотнай шкоды для сваёй асобы. Але ёсьць яшчэ цана — палітычная...

Прашэньне не азначае хуткага і гарантаванага вызваленьня. Кат будзе чакаць кан’юнктуры на рынку. У гэты час падпісантам могуць ставіць новыя умовы, прымушаць, напрыклад, супрацоўнічаць з КГБ (хто яшчэ не супрацоўнічае), пераводзіць у Магілёўскую турму (дзеля страты здароўя) і г.д.

Парады вязьням, якіх катуюць нечалавечымі ўмовамі, даваць ня проста і нават рызыкоўна. Ім вядома больш. Кожны свае паводзіны выбірае сам. (Галоўны крытэр — не зрабіць шкоды іншым). Прыняць іхную пазыцыю самазахаваньня трэба з разуменьнем, па-людзку, без асуджэньня. Невядома, як паводзілі б сябе мы, апынуўшыся на іх месцы.

Але адно зразумела. Антычалавечая, антынацыянальная ўлада ўзурпатара мусіць быць ліквідавана як найхутчэй. Вось першасная імпэратыўная задача беларусаў.»

Ліст цалкам ТУТ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG