Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікаваны прэзыдэнтам Абамам 13 лютага плян дзяржаўных выдаткаў на 2013 год стаў палітычнай сэнсацыяй. Нягледзячы на ​​велізарны дэфіцыт бюджэту, прэзыдэнт адмахнуўся ад заклікаў скараціць дзяржаўныя выдаткі і прапанаваў, наадварот, павысіць выдаткі да рэкорднага ўзроўню — трох трыльёнаў васьмісот мільярдаў даляраў. Бюджэтны дэфіцыт, згодна з гэтым плянам, складзе трыльён 300 мільярдаў.

«Мы ня можам эканоміць на тым, што забясьпечвае эканамічны рост», — сказаў Барак Абама, заяўляючы аб намеры выдзеліць амаль 500 мільярдаў даляраў на будаўніцтва дарог, мастоў, тунэляў, хуткіх чыгуначных магістраляў. Каля ста мільярдаў пойдзе на фінансаваньне школ, адукацыйных праграм і пашырэньне шэрагаў паліцыянтаў і пажарнікаў. «Мы можам адмовіцца ад таго, у чым няма неабходнасьці, але мы таксама павінны быць упэўненымі, што кожны ўносіць сваю справядлівую лепту ў аплату таго, што нам неабходна», — лічыць прэзыдэнт ЗША.

Аўтары бюджэту разьлічваюць, што новыя выдаткі будуць фінансавацца за кошт павышэньня падаткаў на амэрыканцаў, даходы якіх складаюць больш за дзьвесьце пяцьдзясят тысяч даляраў хс год, а таксама за кошт павышэньня розных ускосных падаткаў і зьніжэньня выдаткаў на вядзеньне ваенных апэрацый. Касьмічнаму агенцтву, напрыклад, давядзецца расплачвацца двума адмененымі экспэдыцыямі на Марс. Пры гэтым прэзыдэнт адмаўляецца чапаць самыя значныя артыкулы дзяржаўных выдаткаў, такія, напрыклад, як мэдычнае страхаваньне пажылых людзей. Між тым, мэдычныя выдаткі павялічваюцца з-за неабходнасьці фінансаваць новыя абавязаньні, якія зьявіліся пасьля праведзенай рэформы мэдычнага страхаваньня.

Гэтыя прапановы былі ўспрынятыя і назіральнікамі і рэспубліканцамі як адкрыты палітычны выклік прэзыдэнта, які адмовіўся скарачаць выдаткі ў год выбараў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG