Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нягледзячы на тое, што Беларусь будуе больш, чым іншыя краіны СНД, у чарзе на кватэру трэба стаяць многія гады. Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў аўторак у Менску віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Анатоль Калінін.

«Сярод краін СНД, мы будуем больш за ўсіх. З усяго астатняга сьвету — другія пасьля Гішпаніі, з разьліку на тысячу грамадзян, якія стаяць на чарзе», — сказаў віцэ-прэм’ер.

У той жа час, паводле Калініна, па выніках 2011 году, у чарзе па жытло знаходзіцца 855 000 сем’яў. «У Менску (трэцяя частка ад усіх чаргавікоў па краіне) чарга складае 20 гадоў. У абласных гарадах — 4-6 гадоў», — адзначыў ён.

Віцэ-прэм’ер паведаміў, што 50 тысяч менчукоў маюць па 1 кватэры, 55 тысяч — па 2 кватэры, па 3 — 5 тысяч менчукоў, па шэсьць і больш кватэр маюць 138 жыхароў Менску. «Будаўніцтва жытла зь дзяржпадтрымкай для многіх стала бізнэсам. Прычына — ранейшая жыльлёвая палітыка», — заявіў ён.

Калінін таксама заявіў, што стаўка рэфінансаваньня да канца 2012 году павінна зьнізіцца ў 2 разы.

Падрабязнасьці з прэс-канфэрэнцыі пазьней на сайце і ў эфіры Свабоды.
XS
SM
MD
LG