Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакаты-сацыялісты патрабуюць вярнуць пашпарт Воўчаку


Алег Воўчак
Алег Воўчак

Брытанская асацыяцыя адвакатаў-сацыялістаў зьвярнулася да ўладаў Беларусі з патрабаваньнем вярнуць пашпарт праваабаронцу Алегу Воўчаку.

Зварот накіраваны Аляксандру Лукашэнку, кіраўніку прэзыдэнцкай адміністрацыі, міністру ўнутраных спраў, генэральнаму пракурору, міністру юстыцыі, старшыні Вярхоўнага суду, а таксама ў пасольства Беларусі ў Вялікабрытаніі. Зварот падпісала старшыня асацыяцыі Ліз Дэвіс.

Кіраўнік грамадзкага аб’яднаньня «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Воўчак быў затрыманы ў Менску 27 студзеня. Яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве і арыштавалі на чацьвёра сутак. Як паведаміў Воўчак, падчас арышту зь яго кватэры зьнік пашпарт.

У сваім звароце брытанская асацыяцыя адвакатаў-сацыялістаў адзначае, што Воўчак афіцыйна запрошаны ўзяць удзел у міжнароднай канфэрэнцыі, якая пройдзе ў Лёндане ў другой палове лютага.

«Калі беларускія ўлады канфіскавалі і ўтрымліваюць пашпарт спадара Воўчака, арганізацыя адвакатаў-сацыялістаў ставіць пад пытаньне правамернасьць такіх дзеяньняў. Мы разумеем, што вышук пашпарта спадара Воўчака можа быць доўгім працэсам, таму заклікаем беларускія ўлады вярнуць пашпарт у тэрміновым парадку, калі ён знаходзіцца ў іх, або, калі гэта ня так, выдаць спадару Воўчаку новы пашпарт у тэрміновым парадку, каб забясьпечыць яго яўку на канфэрэнцыю ў Лёндане, дзе ягоны ўдзел ужо заяўлены», — адзначаецца ў звароце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG