Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ўручаць ўзнагароды ляўрэатам прэміі «Люблю Беларусь»


Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй “Люблю Беларусь”, архіўнае фота

Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня прэміяй “Люблю Беларусь”, архіўнае фота

Штогадовую прэмію «Люблю Беларусь» заснавала незарэгістраваная арганізацыя «Малады фронт». Сёлета яна ўручаецца трэці раз.

Агулам, на прэміі прэтэндуе больш за 50 чалавек.

«Малады фронт» вызначыў намінантаў у катэгорыі «Змагар году» — Андрэй Пачобут, Мікіта Ліхавід, Андрэй Бандарэнка, Зьміцер Галко, усе 16 палітычных зьняволеных, якія застаюцца за кратамі.

Журы, у склад якога ўвойдуць мінулыя пераможцы прэміі, вызначыць лепшых у васьмі намінацыях: «Беларусізацыя», «Палітыка», «Культура», «Грамадзкая чыннасьць», «Журналістыка», «Змагар году», «Спорт» і «Pro-Belarus».

Сярод сёлетніх намінантаў:

  • ініцыятар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак;
  • мабільны апэратар Life:) ;
  • польскі палітык Марэк Мігальскі;
  • рух Femen;
  • адзін зь кіраўнікоў «Свабоднага тэатру» Натальля Каляда;
  • кіраўнік кампаніі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» Вячаслаў Дзіянаў;
  • журналіст і пісьменьнік Віктар Марціновіч;
  • музыка Сяргей Міхалок.
XS
SM
MD
LG