Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Washington Post: у Іране перакрыты доступ да замежных сайтаў


Сьледам за Беларусьсю Іран вырашыў перакрыць доступ да міжнароднага Інтэрнэту, паведамляе Washington Post.

Толькі, калі ў Беларусі падобныя захады тычыліся ў асноўным бізнэс-супольнасьці, то тут усяго насельніцтва, а менавіта 30 мільёнаў іранцаў. Ад панядзелка яны ня могуць трапіць да ўліковых запісаў сваёй электроннай пошты ў Google, Yahoo і Hotmail. Вэб-сайты Facebook, Twitter, BBC, Голас Амэрыкі заблякаваныя.

Паводле дададзеных Freedom House, разам зь Беларусьсю, Мьянмай, Кубай, Кітаем Іран лічыцца адным з галоўных ворагаў інтэрнэту. Летась улады краіны заявілі, што хочуць стварыць «нацыянальны інтэрнэт».
XS
SM
MD
LG