Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя творы Быкава выйдуць у «Дзеяслове»


Барыс Пятровіч
Барыс Пятровіч

З гэтай нагоды госьць «Свабоды» – галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў», старшыня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў Барыс Пятровіч.

Соўсь: Як невядомыя творы Быкава патрапілі да вас?

Пятровіч: Напрыканцы мінулага году Сяргей Шапран, які займаецца творчай спадчынай Быкава, прапанаваў для публікацыі ў «Дзеяслове» невядомую аповесьць Васіля Быкава «Атака» і апавяданьне «Жалезны камандзір». Гэта своеасаблівая сэнсацыя. Ужо 9 гадоў як няма з намі Васіля Быкава, і раптам знаходзяцца невядомыя, недрукаваныя творы. Калі мы іх прачыталі, дык убачылі, што гэта сапраўды рэчы, якія раней не друкаваліся. Яны былі напісаныя прыблізна ў пачатку 1960-х гадоў. «Атака» нечым нагадвае значна пазьнейшую «Праклятую вышыню», але нагадвае толькі сваёй задумкай. У цэлым гэта цалкам адметны твор.

Соўсь: Як так сталася, што гэтыя творы не былі надрукаваныя? Ці сам Быкаў палічыў іх нявартымі публікацыі? Ці ён сьвядома паклаў іх «у стол», бо не спадзяваўся надрукаваць з пэўных меркаваньняў?

Пятровіч: Мне цяжка пра гэта казаць, бо тут сапраўды паўстае праблема для публікатараў. Калі сам Быкаў некалі адмовіўся ад друкаваньня гэтых твораў, дык ці варта іх увогуле сёньня друкаваць? Але, як мне падаецца, усё, што Васіль Уладзімеравіч зрабіў, сёньня ўжо належыць гісторыі беларускай літаратуры і кожнае яго слова вартае таго, каб быць апублікаваным. Я не магу сказаць, зь якіх прычынаў Быкаў у свой час адклаў гэты твор. Але той, хто яго прачытае, заўважыць, што і сам сюжэт і імёны герояў Быкаў скарыстаў у іншых творах. Можа быць таму аўтар ня стаў друкаваць «Атаку». Прыблізна тая ж сытуацыя і з «Жалезным камандзірам».

Соўсь: Выглядае, што вы былі адным зь першых чытачоў аповесьці «Атака» і апавяданьня «Жалезны камандзір». Натуральна, інтрыга застаецца, але як у аднаго зь першых чытачоў, якая была бы ваша рэакцыя?

Пятровіч: Мне згадалася маё першае ўражаньне ад прачытаньня, яшчэ калі я сам быў школьнікам, калі чытаў «Жураўліны крык» і «Альпійскую баляду». Да мяне прыйшлі тыя самыя адчуваньні, якія былі тады.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:53 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG