Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міклашэвіч ня супраць упаўнаважанага па правах чалавека


Пётар Міклашэвіч
Пётар Міклашэвіч

У часе справаздачы старшыні Канстытуцыйнага суду Пятра Міклашэвіча Аляксандру Лукашэнку чыноўнік закрануў нечаканую праблему.

У прыватнасьці, прагучала думка пра магчымасьць абмеркаваньня пытаньня што да заснаваньня інстытуту ўпаўнаважанага па правах чалавека ў Беларусі.

Паводле спадара Міклашэвіча, у такім выпадку грамадзяне краіны мелі б магчымасьць наўпрост зьвяртацца да ўпаўнаважанага па найбольш актуальных пытаньнях, якія закранаюць канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека, а ўпаўнаважаны, у сваю чаргу, мог бы зьвяртацца па тлумачэньні ў Канстытуцыйны суд.

Пётар Міклашэвіч спаслаўся на досьвед ужо існуючага «ўскоснага доступу» грамадзянаў да канстытуцыйнага правасудзьдзя праз упаўнаважаныя суб’екты: Савет міністраў, Палату прадстаўнікоў, Вярхоўны суд, Вышэйшы гаспадарчы суд і г.д.

Між тым, дэмакратычная супольнасьць ідэю стварэньня інстытуту ўпаўнаважанага па правах чалавека ўспрымае з пэсымізмам, паколькі ў сучаснай Беларусі ніводная дзяржаўная структура ня мае магчымасьці адлюстроўваць уласны пункт гледжаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG