Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арабскія дзяржавы заклікаюць паслаць у Сырыю міратворцаў ААН


Танк у прадмесьцях Хомсу.
Танк у прадмесьцях Хомсу.

Ліга арабскіх дзяржаў заклікала ААН накіраваць міратворцаў у Сырыю, каб спыніць праліцьцё крыві, якое працягваецца ў гэтай краіне ўжо 11 месяцаў.

Ліга арабскіх дзяржаў заклікала ААН накіраваць міратворцаў у Сырыю, каб спыніць праліцьцё крыві, якое працягваецца ў гэтай краіне ўжо 11 месяцаў. Падчас сустрэчы ў Каіры міністры замежных справаў Лігі выказалі сваю поўную падтрымку намерам сырыйскай апазыцыі зрынуць прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, міністры заклікалі сырыйскую апазыцыю да аб’яднаньня. Афіцыйны Дамаск назваў рашэньне Лігі «варожым актам, які мае на мэце падарваць бясьпеку і стабільнасьць у Сырыі».

Брытанскі міністар замежных справаў Уільям Гейг выказаўся за міжнароднае абмеркаваньне прапановы Лігі арабскіх дзяржаваў накіраваць у Сырыю міжнародны міратворчы кантынгент. Кіраўнік расейскага МЭС Сяргей Лаўроў заявіў, што для накіраваньня гэтага кантынгенту патрабуецца згода Дамаску і спыненьне агню.

Раней Туніс абвясьціў, што 24 лютага правядзе першае пасяджэньне кантактнай групы «Сябры Сырыі», у склад якой уваходзяць некаторыя арабскія і іншыя дзяржавы. Лідэр «Аль-Каіды» Айман аль-Завагіры заклікаў сырыйцаў не спадзявацца ў іх барацьбе ні на Захад, ні на арабскія дзяржавы.

Напачатку лютага Рада бясьпекі ААН ня здолела дасягнуць згоды па праекце рэзалюцыі, якая заклікала да адстаўкі прэзыдэнта Сырыі Башара Асада. Праект быў заблякаваны Расеяй і Кітаем.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG