Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэсавы сакратар польскага МЗС Марцін Басацкі пракамэнтаваў «Свабодзе» абвінавачваньні, якія прагучалі на тэлеканале «Беларусь-1» на адрас Польшчы.

Дзяржаўнае беларускае тэлебачаньне ўчора заявіла, што польскае МЗС нібыта плаціла грошы беларускай апазыцыі для арганізацыі падзеяў на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня 2010 году ў Менску.

«Мы шкадуем, што ўлады Беларусі ўсьцяж атакуюць суседнюю і прыязную беларусам краіну, замест таго каб паляпшаць умовы жыцьця грамадзян Беларусі, хаця б, напрыклад, праз ажыцьцяўленьне дамовы аб малым памежным руху з Польшчай. Больш камэнтароў наконт гэтых чарговых абсурдных і заснаваных на фальшыўках абвінавачаньняў польскае МЗС ня мае».

Падрабязнасьці — пазьней на сайце «Свабоды» і ў эфіры

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG